Фота Reuters зроблена 20 снежня каля турмы на Акрэсціна. Затрыманых вязуць на суд у аўтобусе.

Фота Reuters зроблена 20 снежня каля турмы на Акрэсціна. Затрыманых вязуць на суд у аўтобусе.

«Нас адмаўляюцца браць на Акрэсціна, — паведаміў „Нашай Ніве“ арыштаваны падчас Плошчы Алесь Мілінец. — Другія суткі сядзім у аўтазаку. Нас тут 31 чалавек. Кажуць, паперы належным чынам не аформленыя».

Самае прыкрае, што вязні ўжо другія суткі знаходзяцца без усялякай ежы і вады. Пакуль яны дакладна не ведаюць, дзе будуць адбываць пакаранне.

Першы раз Мілінец выйшаў на сувязь з «Нашай Нівай» каля 0.40 панядзелка, апошні раз — а 9.15 аўторка.

20 снежня суд Партызанскага раёна прысудзіў Алесю Мілінцу 12 сутак арышту.

У адным аўтазаку з ім знаходзяцца Леў Міхееў, Сяргей Варфаламееў, Сяргей Шышко, Вячаслаў і Віталь Мурашкевічы, Руслан Ігнатовіч, Сяргей Макашын. Імёны астатніх ён не назваў.

Аляксандр Лукашэнка назваў лічбу 639 затрыманых. Міліцыя статыстыкі не давала. Турма на Акрэсціна няздольна прыняць столькі вязняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?