Акцёр, спявак і рэжысёр Вахтанг Кікабідзэ запрошаны ганаровым госцем на найбуйнейшы беларускі кінафестываль «Лістапад», што адчыняецца ў беларускай сталіцы.

Кікабідзэ стаў персона нон грата для Расіі, пасля таго як рэзка скрытыкаваў увод расійскіх войскаў у Паўднёвую Асецію і Абхазію ў 2008 годзе. Пасля Жнівеньскай вайны Вахтанг Кікабідзэ адмовіўся прыняць з рук расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядведзева расійскі Ордэн Сяброўства.

Кікабідзэ адказаў на тую вайну поўнай горычы песняй-зваротам да расейскіх сяброў «Вы мне не здрадзілі — расчаравалі».

У кліпе да яе выкарыстоўваюцца кадры з хронікі канфлікту: расійскія самалёты бамбяць Грузію і Асецію. У чаргаванні з імі йдуць кадры культурнай хронікі СССР, дзе Міхаіл Дудзін, Бэла Ахмадуліна, Андрэй Вазнясенскі чытаюць свае вершы пра Грузію. Своеасаблівым эпіграфам кліпа служыць аўтограф Яўгена Еўтушэнкі «Про Грузию забыв неосторожно, поэтом быть в России невозможно».

Спявак дагэтуль не выступае на тэрыторыі Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?