Фота: АР

Фота: АР

Пра новыя санкцыі піша Reuters са спасылкай на асабістую крыніцу ў адміністрацыі ЕС.

Згодна з гэтай крыніцай, ЕС таксама прапануе забараніць экспарт у Расію шэрагу тавараў. Гаворка пра паўправаднікі, камп’ютары, тэхніку для здабычы прыроднага газу і іншае электрычнае і транспартнае абсталяванне. Агульны кошт экспарту гэтых тавараў у Расію цяпер складае каля 10 мільярдаў еўра на год.

Расійскім суднам і грузавікам забароняць доступ на тэрыторыю ЕС, што нанясе яшчэ большую шкоду гандлю Расіі з іншымі краінамі. Але, наколькі вядома, будуць зробленыя выключэнні для шэрагу тавараў: энергетычных тавараў, ежы і лекаў.

Таксама ЕС забароніць усе транзакцыі з банкам ВТБ і яшчэ трыма расійскімі банкамі, якія ўжо адключаныя ад сістэмы SWIFT.

У санкцыйны спіс ЕС будуць дададзеныя дзясяткі фізічных асобаў, у тым ліку алігархі і палітыкі.

Расійскім школьнікам раскажуць пра станоўчы эфект ад санкцый

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0