— Раніцай расійскія войскі сталі наносіць ракетныя ўдары па Кіеве. Дзве крылатыя ці балістычныя ракеты ўдалося перахапіць, таксама быў збіты лятальны апарат. Абломкі трапілі ў жылыя кварталы, адбыліся парушэнні і пажары. Ёсць параненыя.

— Шакуючыя кадры з кіеўскага раёна Абалонь, дзе БМП пераехала легкавік. Кіроўца выжыў, але знаходзіцца ў цяжкім стане. Як высветлілася, у гэтай частцы ўкраінскай сталіцы з’явіліся дыверсійна-разведвальныя групы расіян. Неўзабаве ўкраінскія вайскоўцы паведамілі, што яны былі знішчаныя.

— У цэлым, як сцвярджаюць Узброеныя сілы Украіны, сітуацыя з улікам становішча застаецца кантраляванай. На луганскім, данецкім, марыупальскім кірунках расійскія войскі ўдалося стрымаць. На напрамках Харкава, Сумаў, Херсона, Запарожжа, Мікалаева, Чарнігава вядуцца баі.

— У Беларусі назіраецца актыўнае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і авіяцыі. Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, что кіраванне і навядзенне авіяцыі ажыццяўляецца самалётамі А-50 з тэрыторыі Мінскай вобласці ў паветранай прасторы Беларусі і акупаванага Крыма. Таксама вядома, што на аэрадроме Гомеля прызямліліся расійскія Іл-76 з дэсантнікамі на борце.

— Украінскае кіраўніцтва лічыць забойства Уладзіміра Зяленскага галоўнай мэтай расійскага наступлення. Увечары прэзідэнт Украіны размясціў відэа, зробленае на вуліцы Кіева.

— Уладзімір Зяленскі заклікаў Пуціна сесці за стол перамоваў, каб спыніць гібель людзей. Менавіта па просьбе прэзідэнта Украіны раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон тэлефанаваў у Крэмль, але беспаспяхова: «Прэзідэнт Расіі абраў вайну». Пазней да перамоваў Расію заклікаў Кітай. Улады РФ заявілі, што гатовыя адправіць дэлегацыю ў Мінск, аднак украінскі бок нібыта не выходзіць на сувязь.

— Увечары заяву зрабіў Уладзімір Пуцін. Паводле прэзідэнта Расіі, асноўны супраціў ва Украіне аказвае не рэгулярная армія, а «нацыяналістычныя фармаванні»: «Бендэраўцы і неанацысты выстаўляюць цяжкае ўзбраенне, у тым ліку сістэмы залпавага агню, проста ў цэнтральных раёнах буйных гарадоў, у тым ліку Кіева і Харкава». Ён звярнуўся да вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны, заклікаў іх браць уладу ў свае рукі.

— Па звестках Bloomberg, за першы дзень вайны расійскі бізнэс страціў $39 млрд. Больш за ўсё — прэзідэнт «ЛУКОЙЛа» Вагіт Алякпераў, чыё багацце менш чым за суткі скарацілася на $6,2 млрд, да $13 млрд.

— У некаторых беларускіх банкаў ад сёння праблемы з карткамі. Сярод іх — «БелВЭБ», «Тэхнабанк», РРБ і ВТБ.

— Большасць кіраўнікоў МЗС краін ЕС выступілі за замарозку актываў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова ў рамках санкцый з-за расійскага ўварвання ва Украіну.

— Адбылася рэакцыя ў культурнай і спартыўнай сферах. Расію пазбавілі права ўдзелу ў «Еўрабачанні». РФ засталася без фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў, што мае прайсці 28 мая. Этап «Формулы-1», які праходзіць у Сочы, адменены. Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў перанесці ўсе міжнародныя спаборніцтвы з тэрыторыі Расіі і Беларусі. А таксама не вывешваць расійскія і беларускія сцягі на турнірах.

— Чэхія і Польшча зачыняюць паветраную прастору для расійскіх авіякампаній. Раней «Аэрафлот» трапіў пад брытанскія санкцыі.

— У МЗС Вялікабрытаніі быў выкліканы амбасадар Беларусі. Намеснік міністра Джэймс Клеверлі даў зразумець дыпламату, што санкцыі таксама будуць распаўсюджвацца на тых беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, якія садзейнічалі і падтрымлівалі агрэсію ва Украіне.

— Праваабаронцам стала вядома пра некалькі затрыманняў за каментарыі, у якіх асуджаліся дзеянні Расіі. Сярод тых, да каго прыйшоў ГУБАЗіК — Павел Ларын. «Пакаяннае відэа» з’явілася на адным з праўладных Telegram-каналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0