Фота ілюстрацыйнае.
У аўторак, 15 лютага, у Мілейчыцах Падляшскага ваяводства паліцэйскі спецназ спыніў машыну Opel. За рулём аўтамабіля знаходзіўся 36-гадовы беларус, хоць сама машына была з польскімі нумарамі.
Высветлілася, што мужчына ехаў разам з трыма грамадзянамі Сірыі, якія незаконна перасеклі польска-беларускую мяжу. Кіроўцу затрымалі, а аўто адправілі на паліцэйскую стаянку. Сірыйцаў жа перадалі афіцэрам памежнай службы.
Беларуса прыцягнуць да адказнасці за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы. Яму пагражае да 8 гадоў турмы. Пакуль што прынятае рашэнне трымаць мужчыну пад вартай тры месяцы.





