Гонка не задалася ў беларусак з самага пачатку. Ірына Лешчанка перадала эстафету 11-й, такое ж месца было ў Алімбекавай, а Кручынкіна наогул адкінула каманду на 14-е месца. У выніку 13-е месца, 12-е занялі кітаянкі, якіх трэніруе Дар'я Домрачава.
Выйграла гонку Швецыя з вынікам адна гадзіна 11 хвілін 03,9 секунды. Срэбра заваявала Расія (+12 секунд), бронза ў Нямеччыны (+37,4).
Учора ў мужчынскай гонцы беларусы занялі восьмае месца.
У пятніцу і суботу пройдзе мас-старт у біятлоне ў мужчын і жанчын.
Пакуль на Алімпіядзе ў беларусаў два медалі: гэта срэбраныя ўзнагароды Ганны Гуськовай у фрыстайле і Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы ў біятлоне.
Сёння а 14-й пачнецца мужчынскі фінал у фрыстайле. У фінал ад Беларусі прабіўся Стас Гладчанка.





