Адказ знаходзім на тым жа сайце, перашоўшы па спасылцы на «Статыстучную мапу 2020 года», якая адлюстроўвае колькасць непасрэдна педагогаў дашкольнай, агульна-сярэдняй, профільна-тэхнічнай, сярэднеспецыяльнай і вышэйшай адукацыі — усіх педагогаў Рэспублікі Беларусь.

Застаецца скласці лічбы па ступенях адукацыі і абласцях, атрымліваем 191 046 чалавек.

Калі з 430 тысяч непасрэдна з дзецьмі (ад садка да ВНУ) працуе 191 тысяча супрацоўнікаў, то амаль 240 тысяч «работнікаў сістэмы адукацыі» — хто гэтыя людзі?

«Наша Ніва» звярнулася ў прэс-службу Міністэрства адукацыі. Там лічбы пацвердзілі. На пытанне: «Чым 240 тысяч супрацоўнікаў, недатычных да працэсу адукацыі, займаюцца?», адказалі, што гэта «усе астатнія, напрыклад, няні ў садках».

Таксама адзначылі, што тэхнічны персанал школ у лік «работнікаў сістэмы» не ўваходзіць. 

«Непасрэдна ў Міністэрстве працуе 113 чалавек,» — тлумачаць у прэс-службе, а вось у абласных і раённых аддзелах адукацыі «150 тысяч будзе, а можа, і больш».

Гэта менавіта тыя людзі, якія распрацоўваюць метадычную і нарматыўную базу (напрыклад, узор подпісу рабочых сшыткаў, колькасць радкоў паміж работамі ці нават максімальную вышыню кветак у кабінетах) ды, галоўнае, здзяйсняюць праверкі.

Цяпер іх будзе і яшчэ болей: з 2 лютага 2022 года пачынае дзійнічаць новая структура — «Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі», якое ўзначаліла Вольга Рыбаключава (выпускніца акадэміі МУС і былая следчая Заводскага РАУС Мінска).

Чарговая новаўтвораная структура, як зазначаецца, будзе сачыць за выкананнем новага Кодэкса аб адукацыі і спрыяць «павышэнню якасці адукацыі».

Чытайце яшчэ:

«Гэта чарговы манеўр, каб пакпіць з, як яны кажуць, «беглых». Настаўнікі пра новы Кодэкс аб адукацыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?