Выбары ў парламент Чэхіі нечакана павярнуліся сітуацыяй прававога вакууму: з «падвешанымі» прэзідэнтам, парламентам і ўрадам адначасова. Да гэтага казусу прывяло тое, што прэзідэнт краіны, 77-гадовы Мілаш Земан, на наступны дзень пасля выбараў трапіў у бальніцу ў цяжкім стане і найбліжэйшым часам не зможа ні зацвердзіць адстаўку старога ўрада, ні прапанаваць новы.

У выніку пасаду прэм'ера яшчэ няпэўны час будзе займаць кіраўнік кіруючай партыі мільярдэр Андрэй Бабіш, нягледзячы на тое, што ён прайграў выбары. А кіраўнік кааліцыі, якая перамагла, не можа ўзначаліць урад як мінімум да моманту выздараўлення прэзідэнта. І, нарэшце, новы парламент пакуль таксама не сабраўся на пасяджэнне, а значыць, не можа ні сфармаваць новы ўрад, ні прыняць рашэнне аб адстаўцы Земана ў сувязі са станам яго здароўя, каб перадаць функцыі прэзідэнта іншым палітычным суб'ектам.

Кіруючая партыя Бабіша прайграла парламенцкія выбары апазіцыйнай кааліцыі «Разам» з перавагай у 0,6%. Пры гэтым цэнтрысцкі рух АНО атрымлівае 72 з 200 дэпутацкіх мандатаў у ніжняй палаце парламента, а кааліцыя «Разам» — 71.

І Андрэй Бабіш, і вылучаны ад кааліцыі «Разам» лідар грамадзянскай дэмакратычнай партыі Пётр Фіялу выказалі гатоўнасць узначаліць Кабмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0