Гурт «Фабрыка». Фота з сацсетак

Гурт «Фабрыка». Фота з сацсетак

Самы вялікі пункт расходаў — ганарар для расійскага гурта «Фабрыка». Каб прывезці іх, патрэбна 61 580 рублёў. Менавіта такі тэндар з'явіўся на сайце дзяржзакупак ад Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. 

На канцэрце таксама выступяць Аляксандр Саладуха (яго ганарар — 2600 рублёў), Алена Ланская (1700 рублёў), Герман Цітоў (3000 рублёў). Вядучай «Дажынак» будзе Паліна Шуба — на аплату яе паслуг закладзена 1500 рублёў. 

Агулам на арганізацыю свята ў Капылі (ганарары артыстаў, пашыў касцюмаў, афармленне сцэны) плануюць патраціць больш за 103 тысячы рублёў бюджэтных грошай.

Летась на святкаванне абласных «Дажынак» у Чэрвені патрацілі 53,6 тысячы рублёў

Нагадаем, да 2015 года ў Беларусі праводзіліся рэспубліканскія «Дажынкі». Аднак пасля свята ўраджаю сталі праходзіць у кожнай вобласці асобна.

У Брэсцкай вобласці «Дажынкі» ўжо прайшлі. Іх прымаў гарадскі пасёлак Лагішын.

Яшчэ адбудуцца «Дажынкі» ў Петрыкаве (Гомельская вобласць), гарадскім пасёлку Шуміліне (Віцебская), Скідзелі (Гродненская).

А вось у Магілёўскай вобласці святкаваць збіраюцца ў кожным райцэнтры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?