Дырэктара і галоўрэда БелаПАН Ірыну Леўшыну, бухгалтара Кацярыну Боеву і экс-дырэктара Дзмітрыя Наважылава 23 жніўня ў ІЧУ на Акрэсціна наведалі адвакаты. Пра гэта БелаПАН распавялі сваякі затрыманых.

Усе трое бадзёрыя. Леўшына і Боева не цалкам атрымалі перадачы. Ім аддалі толькі сродкі гігіены, а Леўшынай яшчэ паўбутэлькі вады.

Галоўрэду БелаПАН не выдалі матрац і падушку, у камеры з ёй была яшчэ адна жанчына. У Наважылава у камеры чатыры чалавекі.

28 жніўня заканчваецца 10 сутак з моманту затрымання супрацоўнікаў БелаПАН. Да гэтага дня павінны вырашыць: вызваліць іх ці ўжыць меру стрымання.

Леўшына, Боева, Наважылаў затрыманыя 18 жніўня пасля ператрусаў дома і ў офісе кампаніі. Іх падазраюць у здзяйсненні злачынства па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0