«Арыентыровачна 52 рублі. Гэта два кампаненты, — сказаў Аляксандр Тарасенка, адказваючы на пытанне пра сабекошт вакцыны. — Можам памнажаць на 5,5 млн насельніцтва, якое плануем прышчапіць да канца года, і атрымаецца ўся сума. Гэта толькі сабекошт вакцыны, не уключаючы расходныя матэрыялы».
«Вакцына Pfizer першапачаткова прапаноўвалася па кошце каля $80. Я думаю, не кожны б аддаў такую суму за вакцыну, а для дзяржавы гэта былі б пэўныя выдаткі», — сказаў Аляксандр Тарасенка.
Міністэрства аховы здароўя ставіць задачу вакцынаваць не менш за 60% насельніцтва краіны да канца года.





