Суд у ЗША арыштаваў «шамана QAnon» Джэйка Анджэлі, які ўдзельнічаў у штурме на Капітолій, гаворыцца на сайце Міністэрства юстыцыі. Яму прад'явілі абвінавачванне ў наўмысным пранікненні на закрытую тэрыторыю і парушэнні грамадскага парадку.
Сапраўднае імя Джэйка Анджэлі — Джэйкаб Энтані Чанслі. Ён быў у першых шэрагах дэманстрантаў, якія ўварваліся ў Капітолій. На ім была футравая шапка з рагамі. Яго твар быў размаляваны чырвонай, сіняй і белай фарбай, а ў руках ён нёс двухметровую дзіду з прывязаным да яе сцягам ЗША.
Суд таксама арыштаваў Адама Крысціяна Джонсана — іншага ўдзельніка штурму, які стаў вядомы пасля фатаграфіі з кафедры дэмакрата і спікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі.
Трэці затрыманы — 35-гадовы Дэрык Эванс з Заходняй Вірджыніі.
6 студзеня ў ЗША павінны былі зацвердзіць перамогу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах. У гэты дзень Дональд Трамп, які не прызнаў паразы, выступіў на мітынгу сваіх прыхільнікаў і заклікаў іх адправіцца да будынка кангрэса. Пазней некаторыя ўдзельнікі акцыі ўварваліся ў будынак Капітолія. Падчас сутыкненняў з паліцыяй загінулі пяцёра чалавек.





