Фота: Беларуская чыгунка

Фота: Беларуская чыгунка

Ад 24 ліпеня новы дызель-цягнік пачне курсіраваць па маршруце Гродна — Мінск — Гродна, піша БелТА.

Шасцівагонны дызель выраблены польскай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA. Ён паступіў на Беларускую чыгунку ў 2020 годзе.

Новы рухомы састаў ДП6 адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту. У ДП6 ёсць 311 стацыянарных месцаў для сядзення, у тым ліку 25 месцаў першага класа.

Канструкцыйная хуткасць руху цягніка — 140 км/г.

Прасторны салон абсталяваны мяккімі крэсламі з рэгуляваннем спінкі і падлакотнікаў, інфармацыйнай аўдыё- і відэасістэмай для пасажыраў. Усе месцы забяспечаныя індывідуальнымі разеткамі для падзарадкі гаджэтаў, таксама ў дызель-цягніку ёсць Wi-Fi. У салоне маецца шматфункцыянальная зона для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пасажыраў з дзіцячымі каляскамі, роварамі і буйным багажом.

Кожны вагон абсталяваны кандыцыянерам, паніжаная падлога і дзверы з высоўнымі прыступкамі робяць пасадку хуткай і зручнай.

Тры пары такіх цягнікоў ужо курсіруюць са снежня 2019 года па маршруце Мінск — Віцебск.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?