Фота: Раман Цымбалюк, УНІАН.

Фота: Раман Цымбалюк, УНІАН.

Днём 29 верасня ў Маскве праходзіць ўзгодненая акцыя ў падтрымку асуджаных і абвінавачаных па «маскоўскай справе» і супраць палітычных рэпрэсій у Расіі.

На акцыю прыйшлі каля 20 тысяч чалавек, піша Радыё «Свабода». Традыцыйна месца правядзення акцыі ачэплена металічнай агароджай, праход — толькі праз металадэтэктары.

На мітынг прыйшоў Аляксей Навальны. Паводле яго, мітынг — адзін з крокаў на шляху да стварэння ў Расіі масавага руху за вызваленне палітвязняў

«Патрабаванні нашы павінны быць наступнымі: па-першае, не проста адпусціць пад умоўны тэрмін, а спыніць крымінальны пераслед невінаватых людзей па «маскоўскай справе», — цытуе currenttime.tv адну з прамоваў, якая гучала на акцыі.

Пратэсты ў падтрымку кандыдатаў, якім адмовілі ў рэгістрацыі на выбары ў Масгардуму, працягваліся з сярэдзіны ліпеня. «Маскоўская справа» — гэта справа аб быццам бы «масавых беспарадках» на мітынгу 27 ліпеня. Тады затрымалі 1388 чалавек, сярод якіх былі 76 непаўналетніх. Абвінавачванні ў «масавых беспарадках» і «ўжыванні гвалту да прадстаўніка ўлады» атрымалі каля 20 чалавек, усе — мужчыны, большасці няма 30 гадоў.

Пад гвалтам следства разумела такія дзеянні, як кіданне папяровым кубачкам у бок паліцэйскага, спроба сарваць шлем з расгвардзейца. Па гэтых артыкулах фігуранты «маскоўскай справы» маглі атрымаць ад трох да пяці, васьмі ці нават 10 гадоў калоніі.

Пазней былі спыненыя справы супраць пяцёх фігурантаў, абвінавачванні супраць іншых перакваліфікавалі на больш «лёгкія» артыкулы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0