Германская дэлегацыя на чале з дзяржаўным сакратаром федэральнага Міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі Ульрыхам Нусбаўмам 25—27 верасня наведае Беларусь. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, піша БелТА.

Папярэдні візіт прадстаўніка кіраўніцтва дадзенага германскага міністэрства ў Беларусь быў у 2009 годзе. У склад дзелавой часткі дэлегацыі ўвойдуць топ-менеджары буйных кампаній Германіі, большасць з якіх ужо прысутнічае на беларускім рынку. Члены дэлегацыі правядуць сустрэчы з міністрамі эканомікі і фінансаў Беларусі, намеснікам міністра замежных спраў, наведаюць шэраг прадпрыемстваў, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». Акрамя таго, прадугледжаны ўдзел у Днях нямецкай эканомікі ў Беларусі.

Прыезд у Беларусь прадстаўнічай германскай дэлегацыі сведчыць аб узаемнай зацікаўленасці Беларусі і Германіі ў далейшым развіцці і пашырэнні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, для якога ёсць значны патэнцыял.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?