Здарэнне адбылося ў 00:30. 18-гадовы берасцеец, разбіўшы сякерай шкляныя дзверы крамы, увайшоў у памяшканне, дзе па дарозе стаў граміць вітрыны гандлёвых павільёнаў, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-служба міліцыі.
Спрацавала ахоўная сігналізацыя. Да месца здарэння выехала група затрымання аддзела Дэпартамента аховы.
На неаднаразовыя патрабаванні міліцыі кінуць сякеру і добраахвотна здацца малады чалавек не рэагаваў і працягваў рухацца на праваахоўнікаў.
Супрацоўнікі міліцыі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля чаго хлопец спалохаўся і спыніўся. Праваахоўнікі затрымалі хулігана.
Заведзена крымінальная справа, хлопцу пагражае да трох гадоў за хуліганства.





