Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка заявіў, што зарэгістраваў 3 крымінальныя справы аб дзяржаўнай здрадзе, падрыхтоўцы да фінансавання тэрарыстаў і падрыхтоўцы да стварэння перашкод украінскай арміі, піша Українська праўда.
«Хачу прама сказаць, усім рэваншыстам і ўсім капітулянтам, усім, хто паспрабуе гуляць з украінскім законам, атрымаюць дастойны адказ. Закон адзін для ўсіх. Перамога будзе за намі», — адзначыў Луцэнка.
Кіраўнік Генпракуратуры патлумачыў, што ў яго выклікала абурэнне «прапанова прадстаўнікоў Украіны ў Мінскай кантактнай групе забараніць агонь у бок суперніка».
Справа пра падрыхтоўку фінансавання тэрарыстаў, па словах Луцэнкі, тычыцца «тых, хто лічыць, што можна аднавіць гандлёвыя адносіны з тэрарыстычнымі арганізацыямі».
Нагадаем, раней прадстаўнік Украіны ў Мінскай кантактнай групе Леанід Кучма казаў пра неабходнасць не адказваць на «правакацыйныя абстрэлы» баевікоў і прапаноўваў адмяніць эканамічную блакаду.





