Раніцай 7 чэрвеня ў аграгарадку Міхалькі, што ў Гомельскім раёне, стала кепска цяжарнай жанчыне. Выклікалі хуткую, але дактары канстатавалі смерць.

Вядома, што жанчыну звалі Антаніна Г. Ёй было 39 гадоў. Яна жыла ў Гомелі разам з мужам, працавала ў аўтобусным парку. Гадавалі дваіх дзетак, але каля 7 месяцаў таму Антаніна зацяжарыла ізноў.

Напярэдадні трагедыі Антаніна з мужам прыехалі да яго маці, якая адна жыве ў Міхальках. Засталіся пераночыць.

«Раніцай, гадзіны каля 5, здаецца, ёй стала кепска. Пакуль дактары ехалі, памерла, — кажа свякроў жанчыны. — Што дакладна здарылася пакуль невядома. Дактары сказалі, што, імаверна, адарваўся тромб».

Жанчына не дажыла месяц да свайго 40-годдзя.

Па факце здарэння Следчы камітэт праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0