Расіянін прыехаў у Слуцк, каб перадаць дзецям грошы і падрамантаваць да зімы дом, у якім яны жывуць. Яго былая жонка здала мужчыну міграцыйнай службе пасля сваркі. Мужчыну пагражае 3 гады пазбаўлення волі.
Пара развялася некалькі гадоў таму. У маі гэтага года мужчыну добраахвотна выслалі з Беларусі за адміністрацыйныя парушэнні і ён паехаў да сябе на радзіму — у Расію. Уезд на тэрыторыю нашай краіны яму забаранілі на паўгода.
Мужчына трохі пажыў у Расіі і засумаваў па дзецях. Ён вырашыў вярнуцца ў Слуцкі раён, каб дапамагчы ім і матэрыяльна. Да таго ж дом, у якім яны жывуць, патрабуе рамонту.
Мужчына сцвярджае, што сумаваў па дзецях і хацеў дапамагчы. Картку аддаў былой жонцы, каб яна купляла прадукты і неабходныя рэчы. Паступова закупляў будматэрыялы для рамонту дома.
Жанчына адразу адмаўляла, што былы муж дапамагае ёй і дзецям, але пазней прызналася, што картку яна сапраўды забрала сабе. І што былы муж сапраўды займаўся рамонтам дома.
У адзін з вечароў расіянін трохі выпіў, былыя сужэнцы пасварыліся. Жанчына патэлефанавала ў міграцыйную службу і папрасіла прыехаць інспектара.
Так высветлілася, што былы муж парушыў закон. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Беларусь. Па гэтым артыкуле расіяніну пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер мужчына знаходзіцца пад арыштам у турме ў Жодзіне, дзе чакае суда.





