Каля гадзіны ночы пацыентаў шпіталізавалі ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу. 50-гадовы мужчына знаходзіцца ў нейрахірургічным, 36-гадовая жанчына — у отарыналарынгалагічным аддзяленні. Іх стан стабільны.
Раней гомельскія медыкі арганізавалі перавозку першай групы пацярпелых — дзевяць чалавек. Такім чынам, у шпіталі ў Мікалаеўскай вобласці застаецца адзін беларус. Яго стан пакуль не дазваляе транспартаваць пацыента на радзіму.
Нагадаем, аварыя, у якой загінулі пяць чалавек і пацярпелі 12, здарылася 20 ліпеня на трасе Адэса — Кіеў. Мікрааўтобус з гамельчукамі ўрэзаўся ў фуру, якая стаяла на праезнай частцы праз няспраўнасць.





