У Беларусі разглядаецца магчымасць пераводу камер фотафіксацый у бесперапынны рэжым працы. Паводле слоў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Андрэя Рыбака, гэта дазволіць выкарыстаць сістэму і для іншых мэтаў, у тым ліку для выяўлення аўтамабіляў, якія не прайшлі тэхагляд, паведамляецца ў сюжэце тэлеканала «Беларусь-1». 

Калі дакумент будзе прыняты, то камеры фотафіксацыі, акрамя перавышэння хуткаснага рэжыму, стануць выяўляць і кіроўцаў, якія не прайшлі тэхагляд. Зараз праводзіцца работа па перадачы Дзяржтэхаглядам неабходнай базы дадзеных прадпрыемству «Бяспечныя дарогі». Плануецца, што менавіта гэтая арганізацыя будзе кантраляваць гэты працэс. Таму апавяшчэнні са штрафам за адсутнасць тэхагляду парушальнікі будуць атрымліваць, як і за перавышэнне хуткасці, — па пошце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0