AP

AP

Міжнародны калектыў навукоўцаў выявіў, што канакінумаб адначасова зніжае рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і імавернасць з'яўлення раку. Адпаведнае даследаванне апублікавана ў The New England Journal of Medicine, коратка пра яго паведамляе The Guardian.

Рызыка развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў, уключаючы выпадкі са смяротным вынікам, пасля ін'екцый канакінумабу зніжалася на 15%, а неабходнасць у шунтаванні крывяносных сасудаў — на 30 працэнтаў. Захворванне на рак (у прыватнасці, пухліна лёгкіх) знізілася на 75%. Прычыны апошняга пакуль не ясныя.

Даследаванне праводзілася з 2011 па 2014 год, у ім прынялі ўдзел каля 17,5 тысячы чалавек. Сярэдні ўзрост удзельнікаў склаў 61 год, усе яны перанеслі інфаркт міякарда.

«У сваім жыцці я бачыў тры глабальныя эпохі прафілактычнай кардыялогіі. — сказаў суаўтар Пол Рыдкер. — Па-першае, мы прызналі важнасць дыеты, фізічных практыкаванняў і спынення курэння. Па-другое, мы ўбачылі велізарную каштоўнасць прэпаратаў, якія зніжаюць узровень тлушчаў, такіх як статыны. Цяпер мы адкрываем дзверы ў трэцюю эпоху. Гэта вельмі цікава».

Канакінумаб распрацоўваўся кампаніяй Novartis. Праведзенае даследаванне таксама фінансавалася гэтай фірмай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?