фота з фэйсбука прэзідэнта Літвы

фота з фэйсбука прэзідэнта Літвы

Дэкларацыя саміта Усходняе партнёрства ЕС у Рызе прынятая, паведаміла ТАСС прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Гэтую інфармацыю РІА Навіны пацвердзіў славенскі прэм'ер-міністр Міраслаў Церар.

Грыбаўскайце, адказваючы на пытанне, ці засталася ў дакуменце фармулёўка «анексія Крыма», сказала: «Вядома, без гэтага дэкларацыя не была б прынятая».

Перад пачаткам саміта стала вядома, што Беларусь і Арменія не стануць падпісваць дэкларацыю, калі ў ёй далучэнне Крыма да Расіі будзе названа анексіяй.

У Рызе праводзіліся дадатковыя кансультацыі па гэтым пытанні. Еўрасаюз быў не гатовы прыбіраць гэтае словазлучэнне з тэксту. У якасці кампрамісу была прапанова прапісаць у тэксце асобным пунктам пазіцыю Беларусі і Арменіі па гэтым пытанні.

Глядзі таксама Лукашэнка: Беларусь прынцыпова не падпіша дакументы саміта Усходняга партнёрства з антырасійскімі выказваннямі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?