У вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення знаходзіцца крымінальная справа ў дачыненні да двух мужчын і адной жанчыны, якія маюць дачыненне да забойства шасці чалавек і падрыхтоўцы да забойства яшчэ аднаго, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Падставай для завядзення крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай Міністэрствам унутраных спраў па паведамленні аб падрыхтоўцы да забойства 51-гадовага жыхара г.Магілёва.

У ходзе расследавання крымінальнай справы інфармацыя пацвердзілася. Акрамя таго, следчымі былі атрыманыя дадзеныя аб дачыненні абвінавачаных да забойства яшчэ шасці жыхароў Магілёўскай вобласці, целы якіх вывозілі і закопвалі на розных могілках. Матывам злачынства ў кожным выпадку выступалі грашовыя сродкі, атрыманыя ад продажу кватэр.

Дзеянні абвінавачаных следствам кваліфікаваныя па ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Для каардынацыі дзеянняў і арганізацыі працы следча-аператыўнай групы ў Магілёў выязджаў старшыня Следчага камітэта. У ходзе аператыўнай нарады былі паведамлены вынікі і аб'ём праведзенага расследавання. Крымінальная справа ўзята на асабісты кантроль Валянціна Шаева.

Вывучэнне абставінаў злачыннай дзейнасці абвінавачаных працягваецца. Правяраецца іх дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна