У чацвер у Растове-на-Доне (Расія) правялі парад «дзіцячых войскаў». Мерапрыемства стала ўжо шостым па ліку, але расійская блогасфера даведалася падрабязнасці толькі сёлета і адрэагавала жорсткай крытыкай.

Мерапрыемства ў Растове праводзілася па ініцыятыве кіраўніка адміністрацыі горада Сяргея Гарбанёва і пры падтрымцы міністэрства абароны.

У парадзе прынялі ўдзел некалькі сотняў дзяцей ва ўзросце ад 4 да 10 гадоў. Да ўрачыстасцяў, як называюць мерапрыемства ў міністэрстве абароны, для ўдзельнікаў параду спецыяльна падрыхтавалі вайсковую форму розных відаў і родаў войскаў.

Навучэнцы мясцовай гімназіі выступілі ў ролі дэсантных войскаў, выхаванцы дзіцячых садоў — у ролі гвардзейскіх разведчыкаў, паветрана-дэсантных войскаў і батальёна аховы штаба Паўднёвай вайсковай акругі. «На пляц выйдуць дзеці з многіх іншых адукацыйных устаноў», — паведамлялася перад мерапрыемствам на сайце гарадской адміністрацыі.

Кожнае «падраздзяленне» параднага разліку прадэманстравала свой сцяг, дэвіз, песню і ўрачыста прайшло перад ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў прэс-службе.

У сваю чаргу, у міністэрстве абароны мерапрыемства назвалі «кранальным». «Увогуле, усё па-даросламу: і парад, і вайсковы аркестр, і сапраўдны генерал-палкоўнік — камандуючы войскамі акругі», — заключылі ў ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?