Беларускі нацыянальны кінапраект атрымае назву «Код Каіна» («The Code of Cain») для замежнага пракату, перадае БелТА словы генеральнага прадзюсара кампаніі Nonstop Media Сяргея Ждановіча.
У Беларусі, Расіі, Украіне і Казахстане фільм захаваў сваю другую назву — «Мы, браты».
Па словах Ждановіча, фільм выйдзе найперш на постсавецкай прасторы ў верасні 2015 года, у амерыканскі і еўрапейскі пракат трапіць на паўтара-два тыдні пазней.
Раней меркавалася выпусціць фільм у беларускі пракат 18 красавіка.
***
Фільм «Мы, браты» — найбуйнейшы праект беларускай прыватнай кампаніі. Бюджэт стужкі складае 2 млн даляраў.
Рэжысёр фільма — Уільям дэ Віталь, раней вядомы пареважна як каскадзёр і пастаноўшчык трукаў. Галоўныя ролі выканалі Наташа Алем (амерыканская акторка родам з Ташкента, зорка часопісаў Playboy i Maxim), Яўген Гмарлоўскі, Эрык Робертс, Сэлі Кёркланд ды мноства беларукіх і расійскіх актораў.
Фільм нарадзіў крылатую фразу «что-то не так». Падчас здымак у Мінску на плошчы Незалежнасці, дзе імітаваўся штурм Дому Ураду, удзельнікам масоўкі забаранілі крычаць «Жыве Беларусь!» — прыйшлося выдумляць новы лозунг.
Чытайце таксама:
Сяргей Ждановіч, прадзюсар фільма «Авель»: Трэба ж любіць сваё — беларускае!
Міністр Святлоў: Любыя маніпуляцыі з фільмам «Мы, браты» магчымыя толькі з дазволу дзяржавы





