Сэрца, што дасталося Хусэйну Улукану. Фота: Dean Lewins/AAPIMAGE
Брытанскія медыкі клінікі Папварт графства Кэмбрыджшыр правялі ўнікальную аперацыю па перасадцы сэрца, распавядае The Guardian.
Звычайна людзям перасаджваюць сэрцы нябожчыкаў, якія яшчэ б’юцца. Унікальнасць аперацыі ў Папварце у тым, што ў донара сэрца не толькі памер мозг, але і спыніліся лёгкія ды само сэрца.
Сэрца нябожчыка было паспяхова рэанімаванае і «перазапушчанае». Пацыент, які атрымаў новае сэрца, 60-гадовы Хусэйн Улукан, пачувае сябе добра, хутка ідзе на папраўку.
Докар Стывен Лардж, які кіраваў аперацыяй, спадзяецца, што яго тэхніка павялічыць колькасць донараў сэрца на чвэрць і дазволіць забяспечыць донарскімі сэрцамі ўсіх, хто мае ў іх патрэбу.
***
Толькі ў Вялікабрытаніі 900 тысяч чалавек жывуць з сардэчнай недастатковасцю. Больш за 250 чалавек чакаюць перасадкі сэрца. Каля 13% з пацыентаў паміраюць, не дачакаўшыся аперацыі. Яшчэ для 30% пацыентаў аперацыя становіцца небяспечнай праз пагаршэнне здароўя за час чакання.





