Аб пачатку здымак «Халоднага сэрца-2» стала вядома пасля сустрэчы галавы Disney з акцыянерамі, што прайшла на мінулым тыдні. Планы па здымках «Халоднага сэрца-2», а таксама пастаноўцы мюзікла на Брадвэі, былі агучаныя яшчэ ў 2014 годзе.

Крэсла рэжысёра зноў падзеляць Крыс Бак і Джэніфер Лі — рэжысёры першай часткі. Прадзюсарам зноў стане Пітэр Дэль Веча.

Дата выхаду мультфільма на экраны пакуль невядомая.

***

«Халоднае сэрца» выйшла на экраны ў 2013 годзе. Мультфільм распавядае гісторыю Эльзы і Анны — першая мае здольнасці чараўніцы, ды не ўмее імі кіраваць, другая спрабуе яе ўратаваць ад людзей і самой сябе. Мультфільм у многім спасылаецца на казку «Снежная каралева», але не ёсць яе прамой экранізацыяй. «Халоднае сэрца» атрымала мноства ўзнагарод, у тым ліку «Оскары» за найлепшую анімацыю і найлепшую песню. Мультфільм стаў самым касавым у гісторыі студыі Disney — ён сабраў у пракаце 1,27 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?