Як паведамляе РГА «Перспектыва», сустрэча прадпрымальнікаў з Аляксандрам Лукашэнкам адбудзецца 17 сакавіка ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Экспабел». Прадпрымальнікаў прасілі прыйсці на свае працоўныя месцы ў 7 гадзін раніцы.

Сустрэча плануецца на першым паверсе крытага цэнтра. «Перспектыву» не запрашаюць, паведамляецца на сайце грамадскага аб'яднання. 

Пры гэтым у «Перспектыве» адзначаюць, што «ўсё ідзе па пунктах рэзалюцыі Форуму прадпрымальнікаў, які прайшоў у Мінску 16 лютага 2015 года». Адным з пунктаў была і сустрэча з кіраўніком дзяржавы. 

«РГА «Перспектыва» спадзяецца, што Лукашэнка прыме дакладнае і абдуманае рашэнне, без спешкі. Сітуацыя ў эканоміцы мяняецца так імкліва, што ўжо цяперашнія падаткі плаціць цяжка, не кажучы ўжо пра новыя. Сочым за падзеямі. Са свайго боку, хочам сказаць, што рыхтуецца чарговы Форум прадпрымальнікаў вясной 2015 года, праблемы сертыфікатаў, падаткаў, канфіскацый не вырашаныя па-ранейшаму. Нам ёсць пра што гаварыць. Будзем разам», — гаворыцца на сайце РГА. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?