Прэзідэнт Расіі ўпэўнены, што, нягледзячы на абяцанні ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі «вярнуць Крым», сапраўднага ваеннага канфлікту паміж Кіевам і Масквой наўрад ці варта чакаць. «Думаю, што такі апакаліптычны сцэнар наўрад ці магчымы, і спадзяюся, што да гэтага ніколі не дойдзе», - заявіў прэзідэнт. Заявы аб вяртанні паўвострава ён назваў «рэваншызмам».

Ён параіў уладам Украіны не рабіць папулісцкія заявы, а падумаць аб тым, як вярнуць краіну да нармальнага жыцця. «Наладзіць эканоміку, сацыяльную сферу, наладзіць адносіны з паўднёва-усходам краіны … забяспечыць законныя правы і інтарэсы людзей, якія пражываюць у Данбасе», — распісаў кароткую праграму дзеянняў прэзідэнт Расіі.

Такім чынам, Пуцін прызнае Данбас тэрыторыяй Украіны, тады як у 2014 годзе ён прыдумаў для іх тэрмін «Наваросія».

Пуцін растлумачыў, што ў справе ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе краіны ускладае надзею на мінскія пагаднення, некалькі разоў заклікаўшы не парушаць іх. Ён у чарговы раз абверг інфармацыю аб прысутнасці расійскіх войскаў на Данбасе, выказаўшы здагадку, што ўкраінскія сілавікі проста спрабуюць апраўдаць паразу: «Крыўдна прайграваць учорашнім шахцёрам і трактарыстам». Пуцін асудзіў «спробы раздзімаць канфлікт паміж Расіяй і Украінай» і запэўніў, што сітуацыя будзе нармалізоўвацца, калі проста выконваць заключаныя раней дамоўленасці. Ён падкрэсліў, што мінскія пагаднення «замацаваны ў рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН і набылі форму міжнародна-прававога акта, падтрыманага фактычна ўсёй міжнароднай супольнасцю».

Прэзідэнт Расіі выказаў здагадку, што партнёры па «мінскіх перамовах» Меркель і Алянд давяраюць Расіі і нацэлены на пошук кампрамісаў, хоць і не бачаць пераможнай ў Кіеве, на думку Пуціна, нацысцкай ідэалогіі.

Акрамя гэтага, Пуцін абверг заявы, што яго дарадца Уладзіслаў Суркоў мае дачыненне да расстрэлу пратэстоўцаў на Майдане ў лютым 2014 года. Ён назваў такія заявы «поўнай лухтой». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0