Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, апублікаваныя ў апошнім нумары JAMA Internal Medicine, часопісе Амерыканскай медычнай асацыяцыі. Даследчыкі амаль 6 гадоў адсочвалі 73 тысячы адвентыстаў сёмага дня. Гэтая царква рэкамендуе вегетарыянскую дыету, але не ўсе вернікі яе трымаюцца.

Як выявілася, смяротнасць сярод вегетарыянцаў была на 11% ніжэйшая, чым у мясаедаў. Асабліва істотна розніцца ўзровень сардэчна-сасудзістых захворванняў. У вегетарыянцаў яны здараліся на 19% радзей. Гэта можа тлумачыцца тым, што садавіна і гародніна ўтрымліваюць больш грубай клятчаткі і менш — насычаных тлушчаў.

І вегетарыянцы, і мясаеды спажывалі прыкладна роўную колькасць калорый. Асабліва розніцца эфект дыеты ў мужчын. У жанчын фіксавалася прыкладна аднолькавая смяротнасць, незалежна ад дыеты.

Дыетолагі падкрэсліваюць, што вегетарыянства карыснае толькі ў тым выпадку, калі чалавек спажывае досыць ежы, багатай на жалеза, цынк, якіх у мясе шмат, і вітамін В12.

Вегетарыянцы дзеляцца на розныя групы. Хтосьці есць рыбу, хтосьці — не. Хтосьці есць мяса, але зрэдку. Веганы ж выключылі са свайго рацыёну таксама яйкі й малако. Аднак у дадзеным даследаванні ўлічваліся толькі чыстыя вегетарыянцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?