18 красавіка праходзіла апазнанне мужчыны, якога падазраюць у выстаўленні палавых органаў перад школьніцамі. Падрабязнасці «Нашай Ніве» расказаў бацька адной з дзяўчатак.

«Былі я і дзве мамы іншых дзяўчатак. Яны настаялі, каб апазнанне праходзіла як у фільмах пра ФБР — за шклом. Усё адбывалася ў Следчым камітэце».

Па ягоных словах, з імі прысутнічалі следчы, сацыяльны педагог, панятыя. Усе тры дзяўчаткі паказалі на аднаго і таго ж мужчыну.

«Ён жыхар Мінска. Як я зразумеў, у следчых няма на яго адмоўных звестак — не прыцягваўся да адказнаці. Па твары — няшчасны: не скажаш, што п’яніца альбо бандыт».

Як стала вядома, яшчэ ў суботу, 6 красавіка, затрыманы выставіў свае полавыя органы перад дзяўчынкай каля гандлёвага цэнтра «Рыга». А ў сераду ўжо, 10 красавіка, — паўтарыў. І зноў трапіў на тую ж школьніцу ў коле сябровак. Дзяўчынка, якая двойчы стала сведкам гэтага, пайшла за зламыснікам і зняла яго на камеру мабільніка. Якасць атрымалася дрэнная, але гэта дапамагло затрымаць мінчука.

Бацька дзяўчынкі расказаў, што дачка адразу была ўзрушаная — не хацела засынаць у першую ноч.

«А цяпер нічога. І ганарыцца нават, што дапамагла абясшкодзіць бандыта».

Ён адзначыў працу сацыяльных педагогаў і класнага кіраўніка: адсочваюць сітуацыю, у СК адразу прыехалі.

Раней паведамлялася, што затрымаў 57-гадовага эксгібіцыяніста 16 красавіка аперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Дзмітрый Качан. На прыпынку грамадскага транспарту ён звярнуў увагу на мужчыну, па прыкметах вельмі падобнага да шуканага. Калі Дзмітрый падышоў да яго і прадставіўся, той прыкметна занерваваўся. Для высвятлення асобы падазраваны быў запрошаны ў аддзел міліцыі, дзе і расказаў усё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?