Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, каля 65% беларускіх дзяцей ва ўзросце ад 2 да 14 гадоў дома падвяргаюцца г.зв. гвалтоўным метадам дысцыплінавання, якія ўключаюць у сябе як псіхалагічны ціск, так і фізічнае пакаранне.

Хлопчыкаў, паводле статыстыкі, караюць часцей, чым дзяўчынак: 67% супраць 62% адпаведна.

Дзіцячая праца, як паказалі даследаванні, таксама выкарыстоўваецца ў Беларусі.

Лічыцца, напрыклад, што калі дзіця ва ўзросце 5--11 гадоў хоць бы гадзіну на працягу тыдня да таго, як праводзілася даследаванне, працавала па-за домам або 28 гадзін з гэтага тыдня прысвяціла хатняй працы: мыццю посуду, уборцы і г.д, то яно ўлучана ў дзіцячую працу.

У Беларусі, такім чынам, у розныя формы дзіцячай працы ўцягнутыя 1,4% непаўналетніх ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. Прычым, у сельскай мясцовасці дзіцячая праца выкарыстоўваецца часцей, чым у горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?