У Маларыцкім раёне аўтаномны пажарны апавяшчальнік дапамог прадухіліць гібель пяці чалавек, у тым ліку двух малалетніх дзяцей.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, пажар у прыватным жылым доме ў вёсцы Арэхава здарыўся 9 сакавіка, а другой гадзіне ночы.

Ад спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка прачнуўся 35-гадовы гаспадар дома, які разбудзіў усіх, хто знаходзіўся ў доме, і яны паспелі выйсці на вуліцу.

Гэта 32-гадовая жонка вяскоўца, двое іх дзяцей (10-гадовы сын, двухгадовая дачка), а таксама 48-гадовы мужчына, які знаходзіўся ў іх у гасцях.

Пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі за 24 хвіліны. Агнём пашкоджаны сцены, перакрыцце і маёмасць у доме.

Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячэй, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прыстасаванняў (выпадзенне вуголля з топкі ацяпляльнага катла).

Як зазначыў Машноў, у Брэсцкай вобласці з пачатку гэтага года апавяшчальнікі дапамаглі прадухіліць гібель сямі жыхароў рэгіёну, у тым ліку траіх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?