«Je chante avec toi liberté« — «Я спяваю з табой, свабода» — песня грэчаскай спявачкі Наны Мускуры (Nana Mouskouri), якой маладое пакаленне мо й не чула. Гэта французскі тэкст на адаптаваную мелодыю хору рабоў з оперы Вэрдзі «Набука» («Навухаданосар») — хору, вядомага яшчэ пад назвай Va, pensiero. Тая опера была напісана ў 1842 годзе, калі італьянскія патрыёты толькі марылі пра вызваленне сваёй нацыі. Пяшчотны, шаўковы голас Наны Мускуры нечакана шчымліва паклаўся на пранікнёную музыку італьянскага кампазітара. Песня ўвайшла ў альбом «L’Intégrale» (1981) спявачкі.

Мускуры называлі еўрапейскім адказам на Барбару Стрэйзанд. Яе ангельскае сапрана мела пад сабой фізіялагічную аснову: яна ад нараджэння мела ўсяго адну галасавую звязку. Яна надзвычай шмат запісала: джаз, оперны, поп-рэпертуар і народная музыка. Спявала на самых розных мовах, у тым ліку ірландскай і маоры. Прадала больш за 200 мільёнаў альбомаў.

Калі Мускуры спявала гэтую песню, савецкія танкі яшчэ стаялі на Эльбе, а свет быў далёка не такім свабодным, як сёння. І нават Грэцыя, радзіма пяюллі, яшчэ толькі 7 гадоў як скінула дыктатуру.

«Калі ты пяеш, я пяю з табою, свабода. Калі ты плачаш, я плачу над тваім болем, свабода. Калі ты трымціш, я малюся за цябе, свабода… Quand tu chantes, je chante avec toi liberté. Quand tu pleures, je pleure aussi ta peine. Quand tu trembles, je prie pour toi liberté… Le chemin de l’histoire nous conduira vers toi, Liberté, liberté… Дарога гісторыі прывядзе нас да цябе, свабода, свабода…"

Калі я слухаю гэтую песню, я думаю пра нашых беларускіх вязняў.

У арыгінальным кліпе гэта выглядала вось так, у стылістыцы пачатку 80-х:

Захаваліся і кадры выканання песні Нанай Мускуры ў Заходнім Берліне, у вайсковай форме. Тады горад быў яшчэ аточаны ГДР і савецкімі войскамі, і там праводзіліся так званыя Дні Свабоды. На іх і спявала Мускуры. Гэта да тэмы артыста і палітыкі:

Вось тэкст, для аматараў французскай мовы:

Quand tu chantes, je chante avec toi liberté
Quand tu pleures, je pleure aussi ta peine
Quand tu trembles, je prie pour toi liberté
Dans la joie ou les larmes je t’aime

Souviens-toi des jours de ta misère
Mon pays, tes bateaux étaient des galères
Quand tu chantes, je chante avec toi liberté
Et quand tu es absente j’espère

Qui es tu: religion ou bien réalité
Une idée de révolutionnaire
Moi je crois que tu es la seule vérité
La noblesse de notre humanité

Je comprends qu’on meure pour te défendre
Que l’on passe sa vie à t’attendre
Quand tu chantes, je chante avec toi liberté
Dans la joie ou les larmes je t’aime

Les chansons de l’espoir ont ton nom et ta voix
Le chemin de l’histoire nous conduira vers toi
Liberté, liberté

Нана Мускуры таксама з вялікім густам выконвала грэчаскія народныя песні, сама і ў дуэтах. To gelekaki з Дэмасам Русасам:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?