Работніка БМЗ, якога абяцалі адпусціць пасля затрымання, пачынаюць судзіць па крымінальным артыкуле

Дзмітрыя Шчэрбіна, які працаваў на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне і быў жорстка затрыманы сілавікамі, 16 лютага пачнуць судзіць па артыкуле 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці». Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да пяці гадоў пазбаўлення волі, заўважыў «Флашток».

14.02.2024 / 11:43

Дзмітрый Шчэрбін

Дзмітрыя схапілі ў кастрычніку 2023 года, апублікаваўшы відэадопыт з яго ўдзелам. Ананімны тэлеграм-канал, які кантралюе КДБ, абвінаваціў яго ва ўдзеле ў завадскіх пратэстах у 2020 годзе. Пры гэтым паведамлялася, што Зміцера не будуць працягваць пераследваць:

«Пасля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае».

 

Але пасля затрымання Зміцер амаль месяц так і не выходзіў у сацсеткі. Верагодна, яго адпраўлялі «на суткі». А зараз стала ясна, што распачалі яшчэ і крымінальную справу за каментары ў інтэрнэце — увесь гэты час мужчына знаходзіцца ў зняволенні. 

Па рэсурсу Dissidentby, мужчыне 29 гадоў, у яго трое дзяцей. Працэс над ім будзе весці суддзя Вадзім Бабыроў.

Чытайце таксама:

На Сашу Філіпенку завялі крымінальную справу

Затрымалі вядомага віцебскага відэаблогера Віталя Усціновіча

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Nashaniva.com