ВУП Беларусі ў 2022-м вырас на 3,9%. Пасля пазалеташняга падзення на 4,7%

Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што ў Беларусі зроблена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за 2023 год. Па яго выніках беларускі ВУП аказаўся трохі вышэйшы за ўзровень, запланаваны ў афіцыйным прагнозе.

17.01.2024 / 19:19

«Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 216,1 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 103,9% да ўзроўню 2022 года», — расказалі ў Белстаце.

Такім чынам, эканоміка Беларусі вырасла па выніках мінулага года на 3,9%. Афіцыйныя эканамічныя планы на 2023 год прадугледжвалі павелічэнне ВУП крыху меншае — на 3,8%.

У прагнозе на 2024 год таксама чакаецца, што рост валавога ўнутранага прадукту Беларусі складзе 3,8%.

Чытайце таксама:

Пуцін ганарыцца, што эканоміка Расіі стала першай у Еўропе. Але ці так гэта?

Што Беларусі выгадней эканамічна — імкнуцца ў ЕС або заставацца ў саюзе з Расіяй?

Колькі сплочвае ў бюджэт сярэдні прадпрымальнік

Nashaniva.com