У Беларусі і Расіі гавораць пра павальную дэдаларызацыю свету. А што на гэты конт гаворыць статыстыка?

Беларуская і расійская прапаганда регулярна спрабуюць запэўніць сваіх гледачоў, што ўвесь свет нібыта актыўна адмаўляецца ад разлікаў у далярах, каб «сысці ад уплыву амерыканскай гегемоніі». Рассказываем, што адбываецца на самой справе.

28.08.2023 / 21:26

Фота: «Наша Ніва»

Узровень міжнародных разлікаў у далярах стаў рэкордна высокім, нягледзячы на вайну ва Украіне і ​​палітыку Расіі, Кітая і іх саюзнікаў. Пра гэта 24 жніўня напісала агенцтва Bloomberg са спасылкай на новую справаздачу ад міжбанкаўскай сістэмы SWIFT.

Так, паводле свежай статыстыкі, разлікі ў амерыканскай валюце на момант ліпеня гэтага года склалі амаль 50% з усіх міжнародных банкаўскіх транзакцый у свеце, што робіць даляр абсалютным пераможцам сярод астатніх валют.

«Паказчык даляра ў міжнародных банкаўскіх разліках склаў 46% ад усіх астатніх транзакцый у свеце. Гэта з'яўляецца новым рэкордам за ўсю гісторыю маніторынгу з боку сістэмы SWIFT», — піша Bloomberg са спасылкай на свежыя даныя сістэмы.

Адной з прычын падобнага высокага росту даляра называецца такое ж імклівае падзенне еўра — яго паказчык стаў самым нізкім за ўсю гісторыю назірання SWIFT. На гэта паўплываў пачатак вайны ва Украіне і перакіданне еўрапейскіх прамысловых магутнасцяў у ЗША.

Але, нягледзячы на ​​падзенне, еўра застаецца другой па ўплыве валютай у свеце пасля даляра. А следам за еўра у пяцёрцы самых уплывовых валют свету, паводле новых статыстычных звестак, ідуць брытанскі фунт, японская ена і кітайскі юань.

Дарэчы, доля кітайскага юаня ў сусветных банкаўскіх транзакцыях, нягледзячы на ​​актыўнае прасоўванне Кітаем сваёй валюты і палітыкі дэдаларызацыі планеты, зараз складае ўсяго 3%. А расійскага рубля ў спісе ўплывовых валют, паводле статыстыкі SWIFT, увогуле няма.

Чытайце таксама:

Купіць даляры па рублёвай карце ў банкамаце ці за наяўныя ў касе — што выгадней?

Як выглядае эканамічнае супрацоўніцтва Польшчы з Беларуссю напярэдадні магчымага закрыцця межаў. Здаецца, Польшчы ёсць што губляць

Расійскія трымальнікі еўрабондаў падалі ў расійскі суд на Мінфін Беларусі. Мінск просіць перанесці справу з Масквы да сябе ці хаця б у Лондан

Nashaniva.com