Мінюст прыняў негатыўныя рашэнні яшчэ па пяці адвакатах

Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі па выніках чарговай атэстацыі прыняла рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзій Марыны Вараб'ёвай і Святланы Пятроўскай. У дачыненні да адвакатаў Брэсцкай абласной калегіі Міхаіла Тарасюка і Валянціна Янішэўскага праведзена пазачарговая атэстацыя.

11.08.2023 / 22:10

Фота: Яндэкс

Па рашэнні камісіі, Янішэўскі можа працягваць працаваць, а Міхаіл Тарасюк, Сяргей Мядзведзеў і Ларыса Суслікава (двое апошніх не прайшлі чарговую атэстацыю) не могуць выконваць свае абавязкі «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Чытайце таксама:

Мінюст працягвае чыстку адвакацкага корпуса

Пазбавілі ліцэнзій яшчэ чатырох адвакатаў

«Гэта катастрофа». Колькасць адвакатаў зменшылася на чвэрць

Nashaniva.com