Ліцэнзій пазбавілі Аляксандра Уласевіча і Святлану Якушаву з Віцебскай абласной калегіі адвакатаў, а таксама раней выключаных з Мінскай абласной калегіі адвакатаў Юрыя Козікава і Арцёма Сям'янава. Прычыны забарону на прафесію — «здзяйсненне імі правін, не сумяшчальных са званнем адваката». У практыцы лукашэнкаўскай Беларусі гэта амаль заўсёды азначае спробу абараніць абвінавачаных па палітычных артыкулах.

Юрый Козікаў абараняў Максіма Знака і экс-следчага Яўгена Юшкевіча. Ён, дарэчы, муж Ірыны Козікавай, сястры палітзняволенага Максіма Знака. Арцём Сям'янаў — адвакат Валянціна Стэфановіча, Таццяны Кузінай, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса. Абодвух юрыстаў затрымлівалі ў сакавіку, калі ўлады зладзілі на адвакатаў сапраўдную аблаву, яны адсядзелі суткі.

Адвакатам Гродзенскай абласной калегіі Святлане Басалай, Святлане Бірылавай, Вячаславу Сапрыку і Аксане Шупіцкай абвясцілі аб няпоўнай адпаведнасці з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове праходжання павышэння кваліфікацыі. 

Чытайце таксама:

«Гэта настолькі несправядліва, што падобна да начнога кашмару»

«Гэта катастрофа». Колькасць адвакатаў зменшылася на чвэрць

Адваката выключылі з калегіі пасля арышту за лайк у сацсетках

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7