Як падлічваюць балы на цэнтралізаваным экзамене і чаму гэта схема выклікала абурэнне
Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, які распрацаваў сістэму падліку балаў на цэнтралізаваным экзамене, не раскрывае галоўнае: формулу канчатковага падліку вынікаў.
31.05.2023 / 09:26
Выпускнікі ідуць на цэнтралізаваны экзамен. 14 мая 2023 года. Фота: БелТА
Сістэма падліку балаў цэнтралізаванага экзамену складаецца з некалькіх этапаў.
Спачатку вызначаецца першасны бал.
За кожнае правільна ці часткова правільна выкананае заданне налічваецца 1 ці 2 першасныя балы (у залежнасці ад тыпу задання).
Затым іх сума па пэўнай формуле пераводзіцца ў тэставы бал. Гэта і ёсць вынік цэнтралізаванага экзамену, які пазначаецца ў сертыфікаце.
Як налічваюцца першасныя балы
Для гэтага, акрамя бланку адказаў, спатрэбіцца адмысловая табліца, распрацаваная Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў. У ёй выкладзеная схема налічэння першасных балаў па ўсіх прадметах цэнтралізаванага экзамена.
Бланк заданняў цэнтралізаванага экзамену 2023 года. Скрын з сайта Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў
У бланку з заданнямі часткі «А» выбіраецца адзін правільны адказ. Першасны бал за яго раўняецца 1.
У заданнях з некалькімі правільнымі варыянтамі абітурыент атрымлівае 1 ці 2 балы (залежыць ад таго, цалкам правільна ён адказаў ці часткова).
У частцы «В» трэба ўпісаць кароткі адказ. Яго вага 2 балы (за часткова правільны дадуць 1).
Схема налічэння першасных балаў. Скрын з сайта Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў
Адказ можа быць часткова правільным у заданнях, дзе трэба абраць некалькі варыянтаў. Або пазначыць правільныя суадносіны ў фармаце «А1Б2В3Г4».
Калі абітурыент не выконвае заданне або дапусціў у ім больш за адну памылку, то атрымлівае 0 балаў.
Што такое максімальны першасны бал
Гэта сума першасных балаў, якую абітурыент можа атрымаць, калі тэст пройдзены беспамылкова.
Колькасць заданняў па прадметах адрозніваецца і максімальны першасны бал для кожнага прадмета свой.
Напрыклад, па беларускай і рускай мовах гэта 80 балаў, па фізіцы і матэматыцы — 50, па хіміі, біялогіі, геаграфіі, грамадазнаўстве, сусветна гісторыі і гісторыі Беларусі — 60, па замежных мовах — 62.
А як атрымаць 100 балаў?
Сума першасных балай па пэўнай форме пасля пералічваецца. Беспамылкова здадзены тэст мусіць ацэньвацца ў 100 балаў.
Напрыклад, па беларускай мове 20 бонусных балаў абітурыенту дадуюць за складанасць заданняў. Складанасці маюць 4 узроўні.
Дырэктар Інстытуту кантролю ведаў Юры Міксюк тлумачыць разбежку ў 20 балаў тым, што падлік ажыццяўляецца паводле пэўнай методыкі.
«Пры падліку, напрыклад, улічваецца статыстыка выканання атэставанымі заданняў — як падыспытныя з імі справіліся», — кажа ён.
Па яго словах, яшчэ адна адметнасць у тым, што камп'ютарная сістэма аўтаматычна без удзелу людзей вылічвае вынікі.
Праблема ў тым, што формула пераводу першасных балаў у тэставыя невядомая.
Таму выпускнікі, якім за адзін няправільны адказ здымалі да 10 балаў, не разумеюць, чаму такі высокі кошт памылкі і сумняюцца ў правільнасці падліку.
Глядзіце таксама:
Стварылі камісію для праверкі вынікаў цэнтралізаванага экзамену і абяцаюць памяняць сістэму
У скандал з цэнтралізаваным экзаменам свае пяць капеек уставіў Лукашэнка