Саўдыты не здаюцца. Яны прапанавалі за Месі 1,2 мільярда еўра

Форвард «ПСЖ» Ліянэль Месі можа перайсці ў «Аль-Хілаль» з Саўдаўскай Аравіі.

30.05.2023 / 14:51

Ліянэль Месі. Фота: Aurelien Morissard / AP

Аргенцінскі форвард схіляецца да каманды з Саўдаўскай Аравіі. Каманда з Эр-Рыяда прапанавала Месі двухгадовы кантракт, за які ён атрымае 1,2 мільярда еўра. Бацька форварда, Хорхе Месі, ужо прыняў прапанову, піша французскае выданне Foot Mercato.

У чэмпіянаце краіны «Аль-Хіляль» фінішуе на трэцім месцы.

Хутчэй за ўсё Месі пакіне «ПСЖ» гэтым летам. Клуб выглядае кволым у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, таксама пераможцу чэмпіянату свету ўстроілі наганяй за паездку ў Саўдаўскую Аравію ў пачатку мая.

Таксама разглядаюцца варыянты вяртання Месі ў «Барселону», або пераходу ў «Інтэр» Маямі.

Чытайце таксама:

«Барселона» не рабіла прапанову Месі

Іспанскі брамнік клуба «ПСЖ» назаўтра пасля перамогі ў французскім чэмпіянаце трапіў пад капыты каня

Ліянэль Месі папрасіў прабачэння за паездку ў Саудаўскую Аравію

Nashaniva.com