Форвард у сувязі з гэтай сітуацыяй апублікаваў адмысловае пакаяннае відэа

Форвард у сувязі з гэтай сітуацыяй апублікаваў адмысловае пакаяннае відэа

У сацыяльнай сетцы Месі апублікаваў зварот у сувязі з гэтай сітуацыяй.

«Я думаў, што нам дадуць выхадны пасля гульні, як гэта заўсёды і было. Я арганізаваў паездку і не мог яе адмяніць, таму што раней мне ўжо даводзілася яе адмяняць. Я прыношу прабачэнні маім партнёрам па камандзе і чакаю рашэння клуба», — сказаў футбаліст.

З-за адхілення славуты футбаліст мусіць прапусціць матчы сваёй каманды супраць клубаў «Труа» і «Аяча».

Раней з'яўлялася інфармацыя, што трэнер «ПСЖ» Крыстоф Гальцье хоча, каб Месі гуляў за клуб пасля адхілення.

Скандал разгарэўся з-за таго, што Ліянэль Месі накіраваўся ў Саудаўскую Аравію пасля прайгранай гульні чэмпіянату Францыі, а меў ён права так рабіць толькі ў выпадку перамогі ці нічыёй.

Чытайце таксама:

Ліянэля Месі адхілілі ад матчаў ПСЖ. Кіраўніцтва клуба абурылася ягонымі паводзінамі і не збіраецца працягваць кантракт

Футбольны клуб «Напалі» стаў чэмпіёнам Італіі ўпершыню за 33 гады

Імя Пеле ўключылі ў слоўнік партугальскай мовы як сіномім слова «найлепшы»

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1