У Ціхім акіяне выявілі 5 тысяч раней невядомых істот

Навукоўцы выявілі каля 5 тысяч новых відаў жывёл пры вывучэнні раёна ў Ціхім акіяне пад назвай зона Кларыён — Кліпертон. Сярод гэтых дзіўных істот — чарвякі, каралы і галатурыі (ці марскія агуркі), паведамляе BBC.

28.05.2023 / 12:30

Навукоўцы адправілі на дно Ціхага акіяна апараты з дыстанцыйным кіраваннем, у выніку чаго былі знойдзеныя такія цікавыя віды, як гэтая драпежная губка.

Увогуле з выяўленых у ходзе даследавання жывых арганізмаў 90% былі цалкам новымі для навукоўцаў.

Падобны спіс насельнікаў гэтага марскога раёна быў складзены ўпершыню. Цяпер, калі навукоўцы ведаюць больш пра насельнікаў гэтага свету, яны могуць зразумець, як падыходзіць да іх вывучэння і кансервацыі.

У той жа час гэтыя планы ад пачатку знаходзяцца пад пагрозай. Ёсць планы неўзабаве пачаць у гэтай зоне здабычу карысных выкапняў, у тым ліку металаў, што можа пашкодзіць мясцовай флоры і фаўне.

Чытайце таксама:

Што рабіць чалавеку, калі яго атакуе варона?

«Чайкі і спайс — не вельмі добрае спалучэнне». У Вялікабрытаніі птушкі пачалі красці спайс і абкуранымі нападаць на людзей

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, якія яна выклікае

Nashaniva.com