Мінчука арыштавалі напярэдадні сур'ёзнай аперацыі. Сваякі не ведаюць, дзе ён знаходзіцца

Раніцай 17 мая ў Мінску затрымалі 31-гадовага таксіста Артура Башко.

26.05.2023 / 07:47

Чацвёра сілавікоў стаялі ў пад'ездзе, калі дадому вярталася ягоная маці. Калі яна адчыніла дзверы, яны ўварваліся ў кватэру. Сам Артур у гэты час яшчэ спаў. Супрацоўнікі правялі ператрус, нешта вынеслі ў пакеце, а па падлозе былі раскіданыя паперы, піша «Вясна».

Пасля затрымання адзін з сілавікаў сказаў маці, што Артура забралі за «палітыку».

Вядома, што Артур мае праблемы са здароўем — яму павінны былі рабіць аперацыю па выдаленні шчытавідкі. Пасля затрымання Артур патэлефанаваў родным і папрасіў перадаць яму неабходныя лекі. На Акрэсціна медыкамент прынялі. Пазней над ім адбыўся суд, але сваякі не ведаюць паводле якога артыкула. Магчыма, Артура асудзілі да 13 сутак арышту. 

Цяпер родныя Башко не ведаюць дзе ён — па тэлефоне на Акрэсціна або не адказваюць, або кажуць, што такога няма.

Чытайце таксама:

У Полацку затрымалі ўніяцкага святара і 77-гадовую жанчыну

73-гадовую кандыдатку тэхнічных навук арыштавалі на 10 сутак

Затрымалі траіх супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

На «Нафтане» затрымалі чатырох чалавек

Nashaniva.com