Так, Сяргея Рыкуна Зінаіда Балаболава прызнала вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арыштавала на 13 сутак.

Яна ж прызначыла Паліне Путро штраф памерам 740 рублёў (20 базавых велічыняў), а справавода дэканата Кацярыну Швалюга аштрафавала на 1 110 рублёў (30 базавых велічыняў).

Ксенію Зуеву аштрафавалі на 2 220 рублёў (60 базавых велічыняў) за «пікет».

Алега Крайко асудзілі адразу паводле двух артыкулаў — 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суддзя арыштавала яго на 26 сутак.

73-гадовую кандыдатку тэхнічных навук і дацэнтку кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм Галіну Шараглазаву суддзя Балаболава адправіла за краты на 10 сутак. Падрабязнасці справы невядомыя.

Учора стала вядома пра затрыманні супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Наваполацкую выкладчыцу Алену Храмцову арыштавалі на 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
40