Прызначылі дату суда па справе Яўгена Лівянта
Першае судовае пасяджэнне па справе вядомага педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта пройдзе 19 мая ў 11:30. Па крымінальнай справе разам з Лівянтам праходзяць яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку ягоныя жонка і дзеці.
13.05.2023 / 18:25
Разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Яўгена Лівянта і яшчэ шасці абвінавачаных будзе разглядаць суд Маскоўскага раёна.
«Яны абвінавачваюцца ў тым, што 16 жніўня 2020 года ў Мінску ўдзельнічалі ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў», — паведамілі ў судзе расійскаму выданню Sputnik.
Раней Лівянта абвінавачвалі таксама ў распаўсюджванні «эктрэмісцкай» інфармацыі, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў тым, што ягоны рэпетытарскі цэнтр «100 балаў» нібыта ўхіляўся ад падаткаў.
Яўген Лівянт быў затрыманы ў канцы снежня мінулага года. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.
Чытайце таксама:
Былая зняволеная расказала пра сустрэчу з Настай Лойка і сям'ёй Лівянтаў за кратамі
Што за кабінеты, дзе прапагандысты запісваюць інтэрв'ю з затрыманымі?
Па выніках праверкі рэпетытарскага цэнтра «100 балаў» завялі шэсць крымінальных спраў