У прэс-рэлізе адзначаецца, што фінансавай міліцыяй была «спынена супрацьпраўная дзейнасць» па ўхіленні ад выплаты падаткаў і абавязковых плацяжоў заснавальнікаў рэпетытарскіх цэнтраў Яўгена Лівянта і Аляксея Іванова. Абодва былі затрыманыя ў пачатку года за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Па інфармацыі КДК, Лівянт, Іваноў і яшчэ шэсць чалавек з 2012 года зарэгістравалі пяць юрыдычных асоб пад агульным брэндам «100 балаў», офісы якіх былі адкрытыя ў Мінску, Віцебску, Гродне, Магілёве, Полацку, Оршы, Баранавічах для аказання навучэнцам рэпетытарскіх паслуг па ўсім спектры школьнай праграмы.

Большасць з прыцягнутых рэпетытараў, як сцвярджаецца, з мэтай мінімізацыі падаткаў рэгістравалі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, хоць пры гэтым уся дзейнасць па аказанні рэпетытарскіх паслуг ажыццяўлялася непасрэдна рэпетытарскімі цэнтрамі «100 балаў». Таксама бацькі плацілі на адрас рэпетытарскіх цэнтраў за аказаныя паслугі.

«Такім чынам выкладчыкі — індывідуальныя прадпрымальнікі фактычна з'яўляліся работнікамі рэпетытарскіх цэнтраў. Рэгістрацыя іх у якасці ІП дазволіла рэпетытарскім цэнтрам выкарыстоўваць злачынную схему ўхілення ад выплаты падаткаў», — сцвярджае ведамства.

У ведамстве таксама падкрэслілі, што ў цэнтрах «100 балаў» нібыта фактычна выкарыстоўвалася схема выплаты заробку «ў канверце».

Па крымінальнай справе правялі 23 ператрусы ў Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. «Падазраваныя ў добраахвотным парадку выплачваюць прычыненую дзяржаве шкоду, цяпер у бюджэт паступіла больш за 630 тысяч рублёў», — паведамілі ў КДК. 

Чытайце таксама:

Дырэктарку цэнтра «100 балаў» вызвалілі

Справу Яўгена Лівянта рыхтуюць да перадачы ў суд

«Верагодна, хочуць паказаць, што яны будуць затрымліваць усіх і кожнага». Калегі пра затрыманне Яўгена Лівянта і яго сям'і

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9