Названа самая кароткая вуліца Мінска. Яна даўжынёй менш за 90 метраў і там усяго адзін дом

Цікавай інфармацыяй, якую, хутчэй за ўсё, ведае далёка не кожны мінчанін, падзяліўся тэлеграм ЖКГ Мінска. Там названая самая кароткая сталічная вуліца Бібліятэчная. Яе даўжыня менш за 90 метраў. І там размешчаны ўсяго адзін дом, які не мае да бібліятэкі ніякага дачынення.

05.05.2023 / 07:27

Вуліца знаходзіцца ў Савецкім раёне сталіцы ў мікрараёне ўніверсама «Рыга». Яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму яна была нашмат даўжэйшай і злучала вуліцы Багдана Хмяльніцкага з Ламаносава. Цяпер «ўпіраецца» ў вуліцу Някрасава, удакладняе Blizko.by.

Сёння там ёсць адзін дом №49. Гэта адміністрацыйны будынак. Насупраць яго знаходзіцца інтэрнат Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа, які афіцыйна адносіцца да вуліцы Ламаносава.

Маршруты грамадскага транспарту туды вуліцы не пракладзены, а бліжэйшая станцыя метро — Акадэмія навук — знаходзіцца на адлегласці 1,4 кіламетра. Бліжэйшы аўтобусны прыпынак — Якуба Коласа стаіць на адлегласці 90 метраў.

Чытайце таксама:

Ля Палаца спорту ў Мінску з'явяцца кірмашовыя домікі

У Мінску хочуць павялічыць колькасць камер відэаназірання ў пяць разоў

Ложак у пярэднім пакоі, а ў прыбіральні — шкляная перагародка. У «Мінск-Свеце» для сям'і праграмістаў зрабілі такую кватэру

Nashaniva.com