Кірмашовая пляцоўка ля Палаца спорту набудзе новае афармленне, распавяла «Мінск-Навінам» першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

— Тыя, хто наведвае кірмаш на Нямізе, ведаюць, як выглядаюць гандлёвыя месцы: намёты рознага фармату, парасоны з лагатыпамі салодкай газіроўкі ці піва. Сталіца павінна мець сваё афармленне ўсяго кірмашовага абсталявання: парасоны з сімволікай горада, свае гандлёвыя пункты. У гэтым рашэнні нас падтрымаў старшыня Мінгарвыканкама, — распавяла Н. Лазарэвіч.

Замест намётаў да Новага года на пляцоўцы ля Палаца спорту будуць узведзены домікі пэўнага фармату і зацверджанага дызайну. Іх можна будзе здаваць у арэнду суб'ектам гаспадарання.

— Так як ля Палаца спорту знаходзіцца асноўная кірмашовая пляцоўка, першапачаткова такія аб'екты з'явяцца на гэтай лакацыі. Домікі, якія зробім мабільнымі, можна будзе перавозіць падчас будаўнічых работ або калі неабходна правесці кірмаш у якім-небудзь іншым месцы. Абслугоўваць гэты інвентар будзе адно з гарадскіх дзяржаўных прадпрыемстваў, — адзначыла прадстаўнік адміністрацыі сталіцы.

Не выключана, што першыя кірмашовыя домікі з'явяцца не да Новага года, а ўжо да Дня горада. Усё афармленне будзе гатова да снежня 2023-га.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1